Официальный сайт
Get Adobe Flash player

Выставка «І спее колас залаты»

Просмотров: 1153


Выставка «І спее колас залаты»Паэтычная спадчына Якуба Коласа з’яўляецца невычэрпнай крыніцай творчага натхнення як для літаратараў, так і для мастакоў. “Срэбразвонны ручэй” яго лірыкі шчыра захапляе і дазваляе свежым вокам убачыць хараство роднай прыроды, глыбока адчуць яе чары, яе вобразную шматзначнасць. Якуб Колас пакінуў нам безлічную нізку вершаў і шматлікія старонкі паэм з апісаннем мясцін і закуточкаў роднага краю, дзе ён быў і паэтам, і мастаком слова адначасова.

І сам яго незабыўны вобраз таленавітай і зычлівай асобы, якую атулялі любоўю і павагай самыя блізкія і родныя, не можа не стаць матэрыялам для мастацкіх прысвячэнняў Якубу Коласу, яго жонцы, дзецям. Гэта была сапраўдная і дастойная сям’я беларускага волата культуры, якая і зараз не губляе свайго высокага грамадскага прызначэння, мае працяг у дзецях, унуках і праўнуках.

З такімі думкамі і пачуццямі наблізілася вядомая гродзенская мастачка Марына Эльяшэвіч да сваёй выставы ў музеі паэта, у гасцінным доме, дзе ён правёў апошнія гады свайго жыцця. Яна стварыла партрэтныя вобразы Якуба Коласа ў розныя перыяды яго плённага творчага шляху, адлюстравала ў рысах твару натхнёнасць, волю і чалавекалюбства, што было характэрна для вялікага творцы.

Яе захапілі таксама вобразы жонкі паэта Марыі Дзмітрыеўны, трох сыноў Данііла, Юрыя і Міхаіла, якія заўсёды былі для бацькі апорай і падтрымкай. Упершыню ў беларускім мастацтве гэтыя вобразы створаны ў непаўторнай тэхніцы традыцыйнага кітайскага жывапісу го хуа, якой адмыслова валодае Марына Эльяшэвіч і ўжо не першы год яе паспяхова прапагандуе на сваіх шматлікіх выставах і майстар-класах у Беларусі ў кантэксце сучаснага міжнароднага дыялога культур.

Гэта тэхніка пры дапамозе кітайскай тушы і мінеральных фарбаў на рысавай паперы дазваляе перадаць самае хуткае вобразнае імгненне, пакінуць упэўненым рухам пэндзаля самае галоўнае і выразнае. У гэтым заключаецца сакрэт майстэрства Марыны, і яна не перастае яго дасканаліць, дзякуючы правядзенню сваіх шматлікіх выстаў з важнай і творчай тэматыкай.

У сваім беларуска-усходнім стылі мастачка паспрабавала перадаць матывы роднай зямлі, навеяныя паэтычнымі радкамі Якуба Коласа. Як і ў паэзіі, так і ў яе мастацтве прыродныя з’явы адлюстроўваюцца трапна і лаканічна, на адным дыханні, у адно крананне пэндзаля. І кожная пляма тушы на паперы раптам ажывае і пераўтвараецца ў вобразныя адбіткі раслін, дрэў, паветранай і воднай стыхіі.

У творчым дуэце з Марынай Эльяшэвіч выступае і вядомы кітайскі майстар каліграфіі, сакратар пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі Сунь Хунчжы. Яму належаць усе метафарычныя подпісы ў раскаваным стылі “цхао шу” (свабодны рух рукі) на творах Марыны. Такі творчы эксперымент у нашым мастацтве, калі яднаюцца намаганні беларускага і кітайскага аўтараў, мы перажываем ўпершыню. Гэта – сумесны творчы падарунак ў гонар памяці вялікага паэта, творчасць якога і сам гасцінны дом яго сям’і былі шчыра адчыненыя для ўсяго мірнага і культурнага свету. Цяпер гэтыя сяброўскія і добразычлівыя адносіны становяцца як ніколі раней актуальнымі і жыццесцвярджальнымі. Выстава падрыхтавана да 55–годдзя стварэння музея. Яна, спадзяемся, пашырыць нашы ўяўленні пра багацце і разнастайнасць паэтычнай спадчыны Якуба Коласа. Экспанаваныя творы будуць перададзены ў дар музею з пажаданнямі яго далейшай плённай дзейнасці.



Евгений Шунейко
Кандидат искусствоведения, профессор Белорусской
государственной академии искусств


Добавить комментарий


Имя:*
E-Mail:*

































Семинары


Несмотря на то, что природа является универсальным источником сюжетов для художников как Запада, так и Востока, неповторимую черту китайскому искусству создает материал исполнения – это акварель, тушь и бумага. Мягкая китайская бумага не позволяет делать на ней многократные наслоения и исправления...


 Подробнее 

Новости из категорий


Выставка «Вихря Мгновенья»Тушью по шелку
На выставке «Вихря Мгновенье» художница Марина Эльяшевич открывает для минчан и гостей столицы философию монохромной живописи суйбоку-га. Она – первая белоруска, которая работает в такой экзотической технике

Картины гродненской мастерицы особенно экспрессивно выглядят на белых стенах зала в галерее. Марина еще не бывала в Китае, да и живописью профессионально начала заниматься совсем недавно, но ее мастерство в работе с восточной акварелью уже высоко отметили искусствоведы. «Это удивительное дарование! Всего за два года экономист и музыкант по образованию, Марина Эльяшевич, раскрыла для себя секреты традиционной живописи и освоила язык сложной восточной техники», - говорит искусствовед Наталья Павленко. Действительно, за кисть героиня публикации взялась в декретном отпуске. Как признается, по велению сердца и души.

Выставки  На белоруско-китайской границеПосле длительного перерыва галерея «Брама» нашла новую условную границу, чтобы открыть ее. Эта, так называемая, граница пролегла между Беларусью и Китаем. Справедливости ради, надо заметить, что нашлась она не вдруг и, скажем прямо, не сама, а благодаря такому интересному факту, как работа студентки Белорусской государственной академии искусств Марины Эльяшевич в духе китайской живописи. Всего год тому в Минск, в рамках развивающегося культурного сотрудничества Беларуси и Китая, приехали московские художники, получившие определенные навыки китайской живописи, учась у известных китайских мастеров. Марина училась у них, постигая школу У-Син. Это весьма опосредованное многоступенчатое обучение, тем не менее, дало благоприятные результаты. Об этом можно судить по тому, что настоящие китайцы из Китая, знающие предмет, признали соответствие работ Марины принципам традиционной китайской живописи.
Ряд ее работ демонстрирует владение автором пятновой живописью, в которой легкое касание кистью бумаги создает живую дышащую ткань изображения. Оно, как правило, не лишено динамики, парения. Все это усиливается «лихими» композиционными приемами, экспрессивным рисунком.

Выставка «Прикосновение»Марина Эльяшевич – уникальное явление в белорусском художественном пространстве. Обратившись к творчеству уже в зрелом возрасте, не имея за спиной ни начального, ни среднего специального художественного образования, специализируясь в экономико-юридической деятельности и ведя достаточно успешный частный бизнес, она за неполных два года совершила практически невозможное – с нуля, с первого робкого и неумелого карандашного наброска пришла к всеобщему признанию как Мастера Восточной живописи, художницы, объединившей традиционные, насчитывающие тысячелетия техники живописи гохуа, суйбоку , гунби и сеи и европейские рационализаторские качества живописи, учителя и наставника для многих, проявивших горячий интерес к пониманию и освоению законов Восточной живописи, одной из лучших выпускниц факультета последипломного образования Художественной Академии. Неординарная, творческая, романтичная и увлечённая, невероятно трудоспособная, Марина Эльяшевич начинала свой путь в искусстве, как и многие талантливые художники 20 века, вопреки всеобщему мнению окружающих:

Выставка «Голос ветра»В Крупках открылась выставка молодой гродненской художницы Марины Эльяшевич В прошлый четверг в районной художественной галерее торжественно открылась выставка молодой гродненской художницы Марины Эльяшевич, студентки отделения графического дизайна факультета повышения квалификации Белорусской государственной академии искусств. Марина с авторской экспозицией «Голос ветра» практически единственная в Беларуси художница, которая предлагает нашему зрителю картины, выполненные в технике традиционной дальневосточной живописи – суми-э.

Живопись суми-э – искусство, которое возникло в Китае на рубеже нашей эры, в XIV веке оно проникло в Японию. Этот вид живописи развился из восточной каллиграфии. Что это за искусство, можно понять из самого названия: слово суми-э представляет собой соединение двух японских слов, которые в переводе означают «тушь» (суми) и «живопись» (э). То есть суми-э – это тип монохромной живописи, похожей на акварель.

Международная выставка живописиВ стенах Национального художественного музея Беларуси открылась международная выставка живописи. Это два десятка работ двух известных мастеров кисти: китайского художника Цуй Цзинчжэ и белоруски Марины Эльяшевич.

Статистика

Друзья сайта



Copyright © 2010-2014, Беларусь, Марина Эльяшевич